РУС БЕЛ ENG

Дзень беларускага пісьменства

02.09.2023
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. У рамках шостага школьнага дня гімназісты 5-ых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "З пажоўклых пергаментаў, з прапыленых фаліянтаў...", якая прайшла ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Дзякуючы мерапрыемству, вучнi даведаліся шмат новага, цікавага аб паходжанні кнігі, стварэнні алфавіту, першых кнігадрукарах, з якога матэрыялу выраблялі кнігі, пра сучасныя бібліятэкі.
Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у акцыі "Дыктоўка на роднай мове", прысвечанай Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы 8-9 класаў у рамках тыдня беларускага пісьменства сустрэліся з Абрамчык А.Г, якая падзяліўся нотамі сваёй творчасці, чытаў вершы, пазнаёміў юнакоў з сінтэзам мастацтваў: жывапісу і паэзіі на прыкладзе альбома жывапісу Івана Козела, дзе кожная карціна суправаджаецца яе вершамі.